Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Свет сімвалаў у жывапісе Анатоля Корзуна

Аляксей МАРОЗ

Наш беларускі гайнаўскі мастак, ураджэнец Арэшкава, былы настаўнік Гайнаўскага белліцэя Анатоль Корзун (1939- 2007), карціны якога вядомыя далёка па за Падляшшам, пры жыцці не дачакаўся ў Гайнаўцы вялікага прызнання. Першая вялікая выстаўка яго жывапісу была наладжана ў Гайнаўскім белмузеі пасля яго смерці, пад наглядам яго сябра, мастака Віктара Кабаца. Была таксама арганізавана вечарына, прысвечаная мастаку ў Публічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы. 14 снежня 2012 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылося адкрыццё чарговай вялікай выставы карцін Анатоля Корзуна, на гэты раз выбраных з усіх перыядаў яго творчасці (у сямейных калекцыях захоўваецца ажно каля 200 карцін). На гэты раз белмузей выдаў таксама буклет з рэпрадукцыямі лепшых карцін, з выказваннямі і інфармацыяй аб творчасці і жыцці мастака.

Хаця гайнаўскага жывапісца падтрымлівалі сябры, а яго карціны здабылі прызнанне ў польскіх мастакоў, бо ў мінулым кантакты з жывапісцамі з Беларусі былі абмежаваны, то многія нашыя людзі, незарыентаваныя ў мастацтве, глядзелі на працы Анатоля Корзуна з падазронасцю і недаверам у іх вялікую мастацкую вартасць. Сам жывапісец таксама не быў адкрыты на мясцовае грамадства і можа таму яго творчасць на Гайнаўшчыне была малавядомай. Апошнімі гадамі многа ў гэтым плане памянялася і на адкрыццё выставы ў белмузеі апрача асоб, якія ведалі мастака, прыйшло многа маладых людзей, якім цікавы быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF