Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Смутак пустой талеркі

Міраслаў ГРЫКА

Прыйшлі Каляды, пара паразмаўляць пра... самоту. Найбольш адзінокая пры калядным стале дадатковая талерка, традыцыйна чакаючая непрадбачанага госця. Сумнае тое, што рэдка хто ёю карыстаецца. А яшчэ больш сумнае, што мала хто сапраўды рады такім гасцям. А яшчэ больш часцей абдзіраецца гэтую талерку з гонару. Не ставіцца яе на пачэсным месцы стала, ані не дадаюцца ёй у кампанію сталовыя прыборы, місачка на боршч і шклянка на капмот з сушанай садавіны — абавязковых для таго, каб прыбылы госць мог прыстойна павячэраць з іншымі. Дык нашто каму такая пустая талерка, калі нават сімволіка пустая?

Самота сёння асацыюецца з прысаромленасцю, ганьбай. Ганьбай акрываецца кожны, хто незалежна ад дзесяткаў сяброў пазнаёмленых на Фейсбуку, не патрапіць ні з адным з іх проста сесці і памаўчаць. А найпрыгажэйшыя сяброўствы нараджаюцца ў маўчанні. Хопіць палаючы касцёр, гучанне разладжанай гітары, хор жаб на фоне пагружанага ў чэрвеньскай ночы возера і траскатлівы рой іскраў.

Але ж бывае, што самота становіцца строгім арыштам для людзей закрытых у сваім памучаным розуме. Ведаю такога чалавека, амаль шасцідзесяцігадовага, які здаўна не высылае эсэмэсак, электроннай пошты, паштовак, лістоў, хаця меў бы каму. Нікому таксама ён не тэлефануе, а і яму ніхто таксама не хоча званіць. Усіх навокал абвінаваціў ён у здрадзе, махлярстве, нелаяльнасці. Такім чынам спацыфікаваў сваё мінулае да апошняга прыхільнага яму чалавека. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF