Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Нязменны цуд

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Стык старога і новага гадоў заўсёды міжволі змушае да пэўнага асэнсавання прайшоўшага адрэзка часу, які складае 365 дзён, і планавання бліжэйшай наступнасці. Прытым падсумаванні могуць быць досыць сумнымі (даруйце за каламбур), а надзеі дастаткова наіўнымі. І ўсё ж на Новы год і Каляды заўсёды кожны чакае хоць маленькага, але цуда. Такая прырода чалавека і такая яго існасць. Людзі зычаць сваім сваякам, блізкім і добрым знаёмым шчасця, здароўя і ўдачы. На ўсіх, канешне, гэтага, так жаданага чалавечага шчасця, не хопіць. Будуць вяселлі і народзіны новых людзей, хрысціны і розныя побытавыя радасці. Але будуць і чарговыя страты, трагедыі і расчараванні. Для кожнага чалавека, што прыходзіць на гэты свет, ва Усявышняга ёсць свая задума, вызначана адпаведная місія, ведаць якую дадзена не ўсім. Адсюль і столькі чалавечых памылак, блудных шляхоў, адхіленняў і незразумелых учынкаў. Але ёсць людзі, якія адзначаны асаблівай пячаткай — гэта тыя, што церпяць несправядлівыя крыўды за іншых, гэта пакутнікі за Веру і Бацькаўшчыну. Часта хваробы і беды папускаюцца чалавеку для духоўнага аздараўлення, часта нам не зразумець вышэйшага провіду. Бывае, што на цяжкую хваробу пакутуюць цэлыя народы, цэлыя краіны. Так сталася ў сучаснасці і з нашай Беларуссю, якая збочыла з генеральнага шляху і пайшла дарогай тупіку, дарогай, якая ўжо абярнулася ахвярамі. Беларусь — гэта яшчэ адна ўяўная арэна змагання дабра і зла. Кожны выбірае з якога боку яму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF