Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Новы год Яна Тарасевіча

Лукаш ЛЕАНЮК

Да нейкага часу імя Яна Тарасевіча — беларускага кампазітара з Сакольшчыны было зусім забытае людзьмі і гісторыяй. Цяпер кампазітар вяртаецца ў Беласток, дзе жыў апошнія пятнаццаць гадоў жыцця. Яго імем будзе названае дарожнае кола на Выгодзе.

— У кожным скліканні Гарадской рады хочам увекавечыць нейкую важную асобу, звязаную з Беластокам з беларускага ці праваслаўнага асяроддзя, — кажа радны ад Форуму меншасцей Падляшша Славамір Назарук. — І калі я быў у лістападзе на ўрачыстасці з нагоды пятай гадавіны заснавання школы імя Кірыла і Мяфодзія, сустрэў там Ганну Кандрацюк-Свярубскую. Яна падказала мне прозвішча беларуса, які звязаны з Беластокам і якога варта ўвекавечыць. Атрымаў ад яе таксама кніжку пра Яна Тарасевіча. Пасля чытання я ўжо быў упэўнены, што памяць гэтага чалавека трэба ў нейкі спосаб узгадаць.

Дарожнае кола імя Тарасевіча знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц 27-га Ліпеня, Яна Бжэхвы і Далістоўскай. Па словах Славаміра Назарука, сёння ў Беластоку цяжка знайсці лепшае, а таксама свабоднае месца, каб прысвоіць яму імя Яна Тарасевіча:

— Пасля прыняцця рашэння Гарадской рады трэба пачакаць яшчэ 14 дзён каб пастанова ўступіла ў сілу. Пасля таго неўзабаве павінны там з’явіцца дошкі з імем Яна Тарасевіча на кожным уездзе на дарожнае кола.

Але першыя кропкі на карце памяці аб гэтым выдатным беларускім кампазітары пазначаны былі ў роднай яму Саколцы. Тут некалькі гадоў таму гарадскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF