Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
За Кляшчэлямі (ч.2)Аляксандр ВЯРБІЦКІЗ Кляшчэль у Паграбы дарога пралягае цераз лес — ад Кляшчэль ён стары, а чым далей, тым маладзейшы. У Паграбах, дзе ад вуліцы адыходзіць дарога ў прыхадскі прысёлак Дашоў — Косную, тры крыжы; два жалезныя і адзін, пасярэдзіне, цэментны, з кароткім малітоўным надпісам. Інфармацыя пра фундатараў і магчымую дату яго пастаўлення прысакрэціў снег, а мне не хацелася таго сакрэту адгортваць. Каля кіламетра ад Паграбоў — Жукі. Там таксама крыжы на расхадных дарогах, таксама з малітвамі. Недалёка будынак пункту прыёму малака, на якога рампе вырасла немалая ўжо бярозка. Прыцягвае ўвагу сядзіба, ад якой астаўся адно сад з некалькіх старых яблынь. Далей, амаль на канцы вёскі з боку Пятроўшчыны, вясковая святліца. А за вёскай краявід з некалькімі пакаленнямі лесу, уваходзячымі на месца поля. Падобнае можна сказаць і пра чарговую вёску — Пятроўшчыну, толькі там крыжоў больш, бо апрача тройкі вывадных у напрамку Кляшчэль стаіць столькі ж пасярэдзіне вёскі, на перасячэнні дарог. Паміж Пятроўшчынай і Снежкамі — лес. І гэта не абы-які лес, але адмыслова аздоблены снежнымі гронкамі і далікатным жывічным пахам. Са Снежкамі лёс згуляў невясёлую гісторыю. У сівую даўніну побач гэтай вёскі, там дзе цяпер могілкі, мабыць, стаяла царква. Дарэчы, царква была і ў недалёкай ад Пятроўшчыны Грузкай. Але так сталася, што цэнтр тамашняга прыхода канчаткова апынуўся ў Сасінах. А Снежкі мелі стаць правадніком новай рэчаіснасці ў пасляваенны час. У 1952-54 (...) |