Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
Легенда з КамяніцыУршуля ШУБЗДАУ часы, калі ўсё яшчэ мела свой лад і парадак, калі сонца ўставала над Навадворскай пушчай, а заходзіла на даху хаты Віктара з Купліска, жыхары Камяніцы вялі сваю спакойную, сялянскю жытку. На некалькі дзесяткаў метраў ад вёскі распасціралася вялікая непрацёртая пушча. З яе багацця людзі чэрпалі ад пачаткаў існаваня ў гэтым куточку зямлі. А сама пачыналася цёплая восень. Палі, з якіх ужо ўсё ўбралі, павольна набіралі цёмна-карычневых колераў. Бабінае лета зіхацела ў праменнях бледнага ў гэтую пару года сонца. Такі краявід спрыяе роздумам і думкам, якія амаль усе зводзіліся да пушчы. Глянуўшы на яе, людзі не маглі забыць беднага Толіка, які, выйшаўшы ліпеньскім днём, да сёння не вярнуўся дахаты. Набліжаўся час вячэры, а гэта ніколі не здаралася, каб хлопцы не вярнуліся да сёмай гадзіны з пушчы, у якой выраблялі дзёгаць. Вячэра была смачнай як мала калі. У чыгунным гаршку Лёдзя наварыла маладой бульбы, якая ўжо нарасла ў агародчыку. Калі Віталь увайшоў у хату, на стале ўжо стаялі міскі поўныя смачнай стравы, з якой падымалася густая паравіна. Не паспеў добра пад’есці, калі з падворка далося пачуць крыкі: „Віталь, Віталь!”. Аднак Віталь або не чуў, або не хацеў пачуць голасу, які мог бы перашкодзіць яму павячэраць. Лыжкай узяў крыху бульбы, абмакваючы ў кіслае малако. У гэты момант у хату ўвалілася старая Шчэрбіха. „Што ты, аглух!? Дзе наш Толік?” — спыталася з парога. Віталь, не маючы ахвоты на даўжэйшую гутарку, (...) |