Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
Свет непрафесійнага мастацтваАляксей МАРОЗУ ХІХ аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, арганізаваным Гайнаўскім домам культуры, прыняло ўдзел 27 асоб — жывапісцы, разьбяры і аматары іншых галін мастацтва. Для непрафесійных творцаў, як і для прафесійных мастакоў, самае важнае — перадаць у выкананых працах свае думкі і эмоцыі. З такой перспектывай глядзелі іх аўтары на свае работы ў час адкрыцця конкурснай выстаўкі непрафесійнага мастацтва, якое адбылося 9 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Працы на гэты конкурс рыхтуюцца з вялікай стараннасцю. Іх аўтары хочуць запрэзентавацца з як найлепшага боку, а канкурэнцыя — вялікая, асабліва ў галіне жывапісу і разьбы. Цікавыя матывы і на прыстойным тэхнічным узроўні прадставілі на сваіх работах асобы з абмежаваннямі, якія такім чынам адлюстроўваюць свой багаты ўнутраны свет. Гайнаўскі конкурс закрыты для асоб з мастацкай адукацыяй, аднак частка яго ўдзельнікаў выконвае свае работы так, быццам раней атрымалі пэўную адукацыю ў галіне мастацтва. Іншыя аўтары паказалі акружаючы іх свет так, як яго бачаць і разумеюць. На адкрыццё выстаўкі прыбыло многа гайнавян і жыхароў іншых мясцовасцей Гайнаўскага павета. У белмузеі сабраліся ўдзельнікі конкурсу, іх сямейнікі і асобы зацікаўленыя мастацтвам, мясцовыя самаўрадаўцы, у тым ліку бурмістр Гайнаўкі Ежы Сірак і яго папярэднік Анатоль Ахрыцюк, гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук, мясцовыя радныя і гаспадары мерапрыемства — (...) |