Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
Беларусі бракуе свабодыСяргей ЧЫГРЫНПа старонках альманаха суайчыннікаў замежжа „Беларус-2012” Прыгожы і самы аб’ёмны літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа „Беларус” 2012 года выйшаў з друку ў Нью-Йорку і ўжо трапіў на Беларусь. Гэта шосты том твораў нашых суайчыннікаў і ён самы вялікі — налічвае 331 старонку, дзе змешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краін свету. Калі пагартаць ранейшыя выпускі „Беларуса”, то ў альманаху за 2007 год былі змешчаныя творы 18 аўтараў з 9 краін свету, за 2008 год — адпаведна 19 аўтараў з 9 краін, за 2009 год — 23 аўтараў з 9 краін, за 2010 год — 24 аўтараў з 10 краін, за 2011 год — 19 аўтараў з 10 краін. Альманах-штогадовік выдае са жніўня 2007 года нью-йорскі беларускі грамадскі дзеяч Марат Клакоцкі, які з 2002 да 2010 гадоў рэдагаваў галоўную газету суайчыннікаў замежжа — «Беларус». Марат Клакоцкі вельмі адукаваны і вопытны рэдактар, ён добра ведае беларускую літаратуру, культуру, журналістыку, палітыку, выдавецкую справу. Дзякуючы яму, пад адну вокладку ў альманах адзін раз на год трапляюць аўтары, якія пастаянна пражываюць па за межамі Беларусі. Іх аб’ядноўвае выданне Марата Клакоцкага. І ў гэтым выданні, заўсёды ёсць што пачытаць, аб творах якіх можна доўга разважаць, спрачацца, думаць. Шыкоўны „Беларус” за 2012 год парадаваў дэбютам Таццяны Саланко. Вершы паэткі пра незалежнасць, родную мову, Радзіму вылучаюцца смеласцю, праўдай і непасрэднасцю. Вось некалькі строф з яе (...) |