Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.

Марта з Бельска ў „Бітве на галасы”

Агата АРЛЯНСКАЯ

Размова з Мартай Маліноўскай з Бельска-Падляшскага

„Ніва”: — Ты стала нашай экспартнай шоўменкай у тэлебачанні, разам з калегамі з Бельска-Падляшскага. І пра Твой горад часта мы чулі ў ІІ праграме Польскага тэлебачання ў талент-шоў „Бітва на галасы”, дзе твая група з васьмі іншых дайшла амаль да фіналу.

Марта Маліноўская: — Так я пра сябе і пісала ў той праграме: „Я нарадзілася і выхавалася ў малой мясцовасці Бельск-Падляшскі. Гэта пагранічча шматлікіх культур: беларускай, украінскай і польскай. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім...”. Добра здадзены атэстат сталасці дазволіў мне паступіць у вышэйшую школу на факультуэт маіх мараў. Сёлета я пачала вучобу ў Галоўнай сельскагаспадарчай школе ў Варшаве на факультэце фінансаў і бухгалтэрыі. Другім маім запалам з’яўляецца матэматыка, што (невядома чаму) здзіўляе людзей вакол мяне. Мая прыгода з музыкай пачалася, здаецца, разам з маімі народзінамі, паколькі мая сям’я кайфуе ад музыкі і кожная сямейная сустрэча канчаецца супольным спяваннем за сталом. Я кончыла дзяржаўную музычную школу І ступені і спяваю ў Студыі песні ФАРТ, якая дзейнічае пры Бельскім доме культуры — магу смела яго назваць маім другім домам! Я з’яўляюся „станоўча завіраванай” дзяўчынай, якая часта заражвае іншых смехам.

— І як Табе ўдаецца спалучыць усе гэтыя жыццёвыя жарсці?

— Ну, вось, я ўжо студэнтка ў Варшаве. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF