Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
Гісторыя Вітава на фатаграфіяхАляксей МАРОЗВітава — прыгожая вёска, распаложаная ў Белавежскай пушчы, за якой доўгая і цікавая гісторыя. Іаанна Сапяжынская, настаўніца гісторыі ў Комплексе прафесійных школ у Гайнаўцы, ураджэнка Вітава, ужо здаўна стала збіраць архіўныя матэрыялы і здымкі пра сваю радзіму. Апошнім часам у рамках праекта «Вобраз жыхароў Гайнаўскага павета і вёскі Вітава ў старым дакуменце і фатаграфіі» стала яна з дапамогай вяскоўцаў і зычлівых справе людзей інтэнсіўна збіраць здымкі і дакументы датычныя роднага сяла. У гэтым годзе праходзілі сустрэчы з жыхарамі Вітава, у час якіх адбывалася апісванне здымкаў, адабраных для фотаальбома «Вітава — вобраз мінуўшчыны». Яго прамоцыя адбылася 15 снежня ў мясцовай святліцы, з удзелам вяскоўцаў, выхадцаў з сяла, жыхароў суседніх мясцовасцей і шматлікіх запрошаных гасцей. Гаспадары мерапрыемства — войт Дубіцкай гміны Лявон Малашэўскі, вяскоўцы і гмінныя чыноўнікі — апекаваліся сабранымі. Галоўная зала святліцы была настолькі запоўненая людзьмі, што толькі спераду быў вузкі праход, а сабраныя стаялі нават у калідоры і невялікім пакоі збоку. Асабліва мясцовым людзям важным было атрымаць шыкарны альбом з некалькімі сотнямі здымкаў і з гістарычным нарысам пра Вітава. Цікава было паглядзець здымкі, прэзентаваныя з выкарыстаннем мультымедыяльнай тэхнікі і паслухаць даклад Іаанны Сапяжынскай. — Я гісторык і грахом было б не пакінуць памяткі аб мінулым сваёй вёскі. Выдадзены фотаальбом — (...) |