Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.
І там, і сямМіраслаў ГРЫКАІншая справа, што ўвесь запал беларусаў да працы пайшоў у корань, развіваючыся ў падзямеллі дзяржавы густой сеткай індывідуальнай прадпрымальнасці. Падземныя парасткі індывідуальнай прадпрымальнасці, парасткі эканамічнага прагрэсу дзяржавы замест даць плён, ідуць у корань. У маленькай па ліку грамадзян Беларусі нулявы паказчык беспрацоўнасці ў матэрыялістычнай дыялектыцы зусім неапраўданы, калі прымяняць яго да рэальнага ліку беспрацоўных. Іншая справа, што ў клопаце за прытармажэнне наступаючай беспрацоўнасці паліцыйныя штаты даручаюцца органам дзяржаўнай адміністрацыі. Статыстычна ўсё ў парадку. Папраўдзе меншае лік функцыянераў, ды затое павялічваецца лік чыноўнікаў. Лік беспрацоўных у Польшчы незалежна ад гэтага ўтрымліваецца на ўзроўні 13%. У Беларусі няма так. Папраўдзе за ўсю дзяржаўную адміністрацыю хопіць аднаго Лукашэнкі. І добра ёсць! Прынамсі бюракратыі няма. Толькі што дзяржава без бюракратыі — як конь без хваста. Без хваста, як вядома, конь наравісты. У Беларусі грамадзяне ведаюць дзе іх месца. Або на дэманстраванні падтрымкі Лукашэнку, або ў лагерах. А што маем у Польшчы? Безгалоўе! У выпадку Польшчы гэта столькі што нічога. Сам я ўласнік аднаго гектара грунту і дасканала ведаю як цяжка ўпільнаваць такі кавалак зямлі, асабліва летам, калі ў ваколіцу маёй вёскі заязджаюць турысты, а буйныя сады і агароды спакушваюць гэтую згаладнелую чэрнь усялякім пладом. Што з таго, што тыя 0,0026 функцыянера (...) |