Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.

Welcome to Belarus

Віктар САЗОНАЎ

Як айчынная эканоміка не стараецца выцягнуць грошы з замежніка, турысты ў Беларусь ехаць не спяшаюцца. Не валакуць сюды яны сваю валюту. І не едуць не толькі на калядныя святы. „Што тут можа быць цікавага на Каляды”, — думаюць яны. Але і ў іншыя перыяды года турыстаў тут таксама не багата. Прычыны розныя. Калі заходні чалавек вырашыў адпачыць, то ён не пачынае адпачынку з праблемаў. А тут праблемы пачынаюцца яшчэ са спробы атрымаць візу. Многія, хто найбольш хоча наведаць Беларусь, візы ўвогуле атрымаць не могуць па палітычных меркаваннях. Палітыка ў нас такая.

Для іншых жа турыстаў выбраць для адпачынку беларускі кірунак клопатна і дорага. У напрамку Беларусі і нязручны транспарт, каб даехаць, і не самая вясёлая кампанія ў паламаным кантрабандыстамі цягніку. А таварам, які валакуць з Захаду з іхнага каляднага распродажу, могуць заваліць не толькі не маючага навыкаў выжывання ў нашых экстрэмальных умовах заходняга турыста, але нават і марскога пехацінца войскаў НАТА.

А затым мяжа і адчуванне, што трапляеш зусім не туды, куды марыў. Ды галоўныя праблемы наперадзе. Найперш трэба зарэгістравацца. Нібыта нічога складанага, падыходзіць нават гатэльны квіток. Але паспрабуйце, прыкладам у Гародні, прыехаўшы знянацку, засяліцца ў гатэль. Думаю, рамантыка сустрэчы Новага года на адкрытым паветры вам забяспечаная. А пра дарагавізну прадуктаў харчавання і іншых тавараў гаварыць не прыходзіцца. Ды і не трэба, бо наўрад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF