Ніва № 53 (2955), 30 снежня 2012 г.

Беларуская літаратура сталее і маладзее

Ганна КАНДРАЦЮК

Пятнаццаты міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся літаратурным конкурсам „Дэбют”. Спалучэнне спрацавала як творчая паслядоўнасць. Гэтыя два мерапрыемствы, арганізаваныя „Нівай” і Беларускім саюзам у РП, рэальна ахоўваюць жывы літаратурны працэс беларусаў Польшчы. Многія беластоцкія аўтары былі надрукаваны ў менскіх часопісах і альманахах. Узніклі кнігі, пераклады, амаль паўтысячы людзей спрабавала сваіх шанцаў у конкурсе „Дэбют”. Таму праграма сёлетняга „Бязмежжа” была насычана рэфлексіямі, юбілейнымі падсумаваннямі, успамінамі.

— Ідэя „Бязмежжа” нарадзілася напрыканцы 1980-х гадоў на дачы Латышонкаў у Супраслі, — пачаў Яўген Вапа. — Нам хацелася, каб сустракаліся людзі літаратуры, якія жывуць па абодвух баках мяжы. Нашым інструментам была бязмежная думка, якая, як вядома, перасякае ўсе муры і жалезныя заслоны.

Яўген Вапа прыгадаў асобу Дзімы Кісяля, гродзенскага журналіста і чалавека ідэі, які першым узяўся разбіваць жалезныя заслоны паміж Беласточчынай і Гродзеншчынай. Яму, заўчасна адышоўнаму ў лепшы свет, прысвяціў апавяданне „У родным горадзе чужынцам”.

Ідэя, запачаткаваная Дзімам Кісялём, выдатна спрацавала ў літаратурным працэсе. Гарадзенскія аўтары, напрыклад Віктар Сазонаў, дзякуючы перакладам, вядомыя ўжо не толькі беларускамоўнаму чытачу ў Польшчы. Свайго адкрыцця чакае Валодзя Хільмановіч, які сваімі трыялетамі проста ўціснуў у крэсла ўдзельнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF