Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
За КляшчэляміАляксандр ВЯРБІЦКІЗноў пачну з чыгункі, бо гэтая ўстанова акурат на парозе рашучых змен на нашай тэрыторыі. Можа хто спытаць: а чаго ж я так за тую чыгунку ўчапіўся? А гэта, магчыма, таму, што ў „мой” час чыгунка займала важнае месца ў жыцці значнай часткі нашага вясковага тады насельніцтва. Некаторыя мае класныя сябры з гайнаўскага белліцэя праводзілі значную частку свайго тадышняга жыцця ў вагонах і вакзалах, даязджаючы ў школу з усіх ваколгайнаўскіх напрамкаў. Цяпер жа вучні „маёй” школы пражываюць у самой Гайнаўцы і, мабыць, знойдуцца ў іх ліку і такія, якія поездам і не ездзілі. Вось недзе каля 1960 года мой клас ездзіў поездам у Бельск пабачыць у тамашнім кіно фільм „Крыжакі”, а калі б цяпер чаго трэба было ехаць з Гайнаўкі ў Бельск, без аўтобуса не абышлося б... Яшчэ нядаўненька, тыдзень раней, выязджаў я з Беластока ў напрамку Чаромхі а палове сёмай раніцы, а ў першых днях снежня расклад неспадзявана памяняўся і цяпер той поезд стаў адпраўляцца на гадзіну пазней. А гэта істотная змена, бо раней можна было ў Чаромсе перасесціся на чарговы поезд — у напрамку Седльцаў. Цяпер гэта ўжо немагчыма; немагчыма таксама даехаць на той поезд міні-аўтобусам „Ваяжора”. А з пачаткам чарговага года той беластоцка-чаромхаўскі поезд мае спыніць сваё курсіраванне ў будзённыя дні, шэсць тыдняў мае паездзіць толькі па суботах, а пазней і поўнасцю з’ехаць у Лету. Мае астацца толькі адзін ранішні курс у Беласток і пасляабедні ў Чаромху; але, (...) |