Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Патрыятызм па-белавежскуЭва ВАШЧЫНСКАЯЛістапад у Польшчы — час святаў. Людзі з нецярплівасцю чакаюць даўжэйшых выхадных з нагоды 1 ды 11 лістапада. Ды ў магазінах, гандлёвых галерэях ці на тэлебачанні нецярпліва перабіраюць нагамі і рукамі, каб ужо паказаць Святога Мікалая, запрапанаваць найлепшыя падаркі пад ёлку, цудоўныя ёлачныя цацкі ці зайграць неўміручае „Last Christmas”. На шчасце чакаючы Каляд, можна паказаць „заходнія” хэлаўінаўскія дыні, якія вясёла свецяцца замест сумных знічак. Здаецца з крыху меншым энтузіязмам перад Святам Незалежнасці павіснуць польскія нацыянальныя сцягі. Аднак 11 лістапада гэта вельмі важнае свята ў Польшчы. У гэтым годзе яно даволі святочна адзначалася ў Белавежы. Пры галоўнай вуліцы на слупах віселі сцягі і, зразумела, на будынках устаноў, такіх як школа ці гмінная ўправа ды на некаторых прыватных дамах. Мне падабаецца, калі людзі не саромеюцца сваіх патрыятычных сімвалаў. А калі яны ганарацца імі, як амерыканцы ці шведы, гэта добра. Патрыятычнае святкаванне ў Белавежы пачалося ў чацвер, 8 лістапада, у кіназале ўрачыстай лінейкай, сарганізаванай Белавежскім асяродкам культуры. Сцэна аднак выглядала звычайна, не хапала дэкарацыі, хаця б сцяга ды герба. Выступленні пачала група гурту „Ручаёк” з пачатковай школы. Дзяўчынкі нясмела дэкламавалі вершы пра Польшчу ды праспявалі некалькі песень, у тым ліку гімн Польшчы, „Rota” і „Wojenko, wojenko”. Далей паказала сябе моладзь з Ляснога тэхнікума. (...) |