Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Даўнія вячоркі ў МеляшкахАгата АРЛЯНСКАЯДругі раз у Гарадоцкай гміне пазнаёміліся з красою даўніх вячорак. Гэта цыкл арганізаваны ў вясковых святліцах Гарадоцкім цэнтрам культуры. У халодную лістападаўскую суботу (24.11.2012 г.) усе гмінныя артысты дабіраліся ў старажытную вёску Меляшкі, каб разам з жыхарамі адсвяткаваць запусты перад Піліпаўкай. У адноўленай святліцы вялікай беларускай вёскі, якая раней бурліла таксама культурным жыццём, загарэўся камінок і на сталах запахацелі смачныя вырабы, якія ўпеклі-ўварылі самыя жанчыны з дапамогай пару мужчын. Імпрэзу пачаў гармонік Сцяпана Копы, вядомага збіральніка родных песень, якія запісаў таксама і ў Меляшках. Заспявалі таксама „Расспяваны Гарадок”, „Асеннні Ліст” і маладая „Вэна”. Юрка Хмялеўскі, дырэктар Гміннага цэнтра культуры: — Мы рэалізуем праект „Даўніх вячорак чар”. Такія імпрэзы, вечарыны, патрэбныя, каб захаваць спадчыну, каб маладое пакаленне, якое патрабуе нейкіх узораў, магло пераняць традыцыю ад старэйшых. Неабавязкова тое, што паказваецца на тэлеэкране, а найлепш — мясцовае. Вячоркі. Людзі калісь спатыкаліся па хатах, каля печак. Расказвалі, спявалі. Гэта было вельмі важнае. Гэта наша традыцыя, культура. Гэта многія з вас з Меляшкоў ведаюць, памятаюць. Гэтая задума прыйшлла нам у галаву пры нагодзе рыхтавання Сцяпанам Копам зборніка песень Гарадоцкай зямлі. Барбара Нічыпарук, старшыня Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі: — Гэты праект прыдуманы дзеля (...) |