Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Падляшша ў аб’ектывеАляксей МАРОЗМнога гайнавян займаецца фатаграфаваннем Белавежскай пушчы і яе наваколля, Семяноўскага вадасховішча, прыгожых рэчак, лугоў, птушак, жывёл і цікавых людзей. Такія здымкі ў асноўным знаходзяцца ў прыватных калекцыях Уладзіслава Завадскага, Славаміра Куліка, Юрыя Вуйціка і іншых фатографаў-аматараў. Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы збірае самыя цікавыя фатаграфіі, паказвае іх на выстаўках у музеі і публікуе ў альбомах, каб зрабіць іх даступнымі для шырэйшага кола грамадства. З гэтай мэтай Музеем ладзіцца агульнапольскі фатаграфічны конкурс «Падляшша ў аб’ектыве» на лепшыя здымкі не толькі з Гайнаўшчыны, але з усяго Падляшскага ваяводства. Да конкурсу, які сёлета ператварыўся ў міжнародную ініцыятыву, могуць прыступаць фатографы з Польшчы і замежжа. У час восьмага выпуску конкурсу быў выбраны яго патрон, якім ад наступнага года будзе памерлы нядаўна Віктар Волкаў, лепшы фатограф Падляшша. Аб ім 30 лістапада, перад адкрыццём конкурснай фотавыстаўкі, можна было пачуць многа цёплых слоў. — Душа Віктара Волкава ёсць на прэзентаваных у музеі фатаграфіях. Многія з іх захоўваюць клімат, выпрацаваны Віктарам і нішто нас так не радуе, як прысваенне гайнаўскаму конкурсу імя Віктара Волкава. Мы цешымся, што вы хочаце па-свойму бачыць Падляшша, яго годнасць і займальнасць, без звяртання ўвагі на моду, якая паяўляецца ў фатаграфаванні, — звярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Ян Валенцік, член конкурснай (...) |