Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Беларускі актМацей ХАЛАДОЎСКІЧарговая выстаўка з удзелам беларускіх творцаў сарганізавана была ў існуючай ад шасці гадоў беластоцкай мастацкай галерэі „Агарт”. У гэты раз прысвечана яна была акту, адтуль яе назва „Інтымнае”. Адрэкамедавалася тут двух жывапісцаў: Леанід Хобатаў і Аляксандр Ксяндзоў з Мінска ды Юрась Мацко з Гродна, які займаецца мастацкім кавальствам. Хаця спалучыла іх супольная тэматыка, адрозніваў падыход да тэмы класічнага жаночага акта. На вернісажы ў „Агарце” не хапіла Леаніда Хобатава, які ў той самы час святкаваў у Мінску свой выбар на старшыню Саюза мастакоў Беларусі. Ягоныя працы, падобна як Аляксандра Ксяндзова, выкананы алеем на палатне з выкарыстаннем дынамічнага кантрасту, плоскіх каляровых плям і моцнага контуру (трыпціх „Адам і Ева”). Як расказвала нам куратарка выставы, заадно ўласніца „Агарта” Агнешка Багінская, яго „плакатныя, амаль абстрактныя кампазіцыі даюць гледачу зразумець, што форма цікавейшя чым любая дэталь, а працы, хаця ў прыглушаных колерах, маюць у сабе прастору, энергію і дынаміку”. У сваю чаргу Аляксандр Ксяндзоў паказаў жаночыя акты поўныя настрою і далікатнасці, якія спасылаюцца на класічны галандскі жывапіс, з за глазуры і пераціранняў. Жанчыны ў яго выкананні прадстаўлены вельмі адважна, ды ашчадна і з прастатой („Шубка”, „Мядовая”, цыкл „Перла”). Затое поўныя дынамізму, у поўны чалавечы рост прасторавыя скульптуры Юрася Мацко з’яўляюцца цікавым дадаткам да твораў абодвух жывапісцаў. Выкананыя (...) |