Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.

Благаслаўлёныя вечары

Іаанна ЧАБАН

Бельскія набожныя жанчыны пенсіённага ўзросту з’явіліся у тамашнім доме культуры заранёў да афіцыйнага адкрыцця сёлетніх, ужо ХІ Вечароў царкоўнай музыкі. Гэта надзейныя памочніцы айца Пятра Снарскага, якія бескарысна заняліся, між іншым, арганізацыяй вячэры ўсім удзельнікам і гасцям мерапрыемства. У падрыхтоўку поснага стала ўклалі яны ўсё сваё сэрца, клапоцячыся не толькі пра дастатковую колькась, але і асаблівую эстэтыку прынесенай з уласных хат ежы. Адказныя жанчыны справіліся са сваёй працай яшчэ да пачатку канцэрта, стараючыся не прапусціць ні аднаго з запланаваных выступленняў. Як сапраўдным гаспадыням належыць, яны не занялі і так недастатковай колькасці сядзячых месц у глядзельнай зале, толькі прыселі на крэселках за сцэнай. Усё ж такі выступаючым, прынамсі некаторым, перадалася іх шчырая і моцная падтрымка. Удзельнікамі вячэрняга канцэрта сардэчна заапекаваўся таксама айцец Пётр Снарскі, якому прыходзілася безупынна дзяліць сваю ўвагу паміж шматлікай публікай і жыццём за сцэнічнай заслонай. Менавіта ён, прадстаўнік Дэканальнага інстытута праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім першым выйшаў на сцэну Бельскага дома культуры вечарам, 9 снежня.

Тады прагучэлі словы: — Кожная добрая справа пачынаецца малітвай, таму давайце ўсе разам заспяваем „Цару Нябесны”. У тры снежаньскія, халодныя вечары пачуем царкоўную музыку з нашых багаслужбаў. Праўда, далёка не ўсе наведваюць Дом Божы. Але ж Бог ёсць усюды і чуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF