Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Даніна памяці Ларысе ГеніюшАляксей МАРОЗЛарыса Геніюш была і ёсць вялікай беларускай паэтэсай і вялікім чалавекам у сэнсе змагання ў карысць беларускай нацыі і індывідуальных людзей. Жыццё Ларысы Геніюш гэта пастаянная і беcкампрамісная праца ў карысць свайго грамадства, нягледзячы на вялікую асабістую цану, якую мусіла заплаціць у савецкіх вязніцах, лагерах і нават у роднай Беларусі пад наглядам спецслужбаў. У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 11 снежня сабраліся перш за ўсё мясцовыя беларусы, каб ушанаваць памяць Ларысы Геніюш пры нагодзе прэзентацыі яе ўспамінаў «Птушкі без гнёздаў». Успаміны пераклаў на польскую мову Чэслаў Сэнюх. Да кніжкі далучанае на кампакт-дыску аўдыёвыданне на беларускай мове. Кніжка выдадзена ў рамках праекта «Памяць па над часам і межамі», які рэалізуе Беларускае гістарычнае таварыства з фінансавай падтрымкай Дэпартамента публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Спатканне ўдастоілі ўнук паэтэсы Міхал Геніюш, гісторык доктар Лена Глагоўская і бард Алесь Камоцкі. Сустрэчу вёў дырэктар Радыё Рацыя Яраслаў Іванюк, а наладзіла яго БГТ з дапамогай белмузея. Пасля падобная сустрэча адбылася ў Музеі ў Бельску-Падляшскім. — Мы спаткаліся тут, каб ушанаваць памяць Ларысы Геніюш і прамаваць кніжку яе ўспамінаў, — сказаў Яраслаў Іванюк, каардынатар праекта. На сустрэчу не змог прыбыць перакладчык Чэслаў Сэнюх. Сабраныя маглі толькі паслухаць запіс яго (...) |