Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.
Вартавыя дзяржавыМіраслаў ГРЫКАУ Беларусі ўлады прымянілі зусім адваротны метад чым у Польшчы — спакушаючы грамадзян рознымі прывілеямі і бонусамі, заахвочвалі іх добраахвотна пераўвасобіцца ў рэжымных функцыянераў. І як ні дзіўна тэмп, з якім грамадзяне сталі пераўвасабляцца — дадамо, што спантанна і нязмушана — быў такім маланкавым, што праўдападобна беларусы сталі б ужо за 10 гадоў першым у гісторыі свету народам функцыянераў, прытым пачынаючы ад немяўляці да склерознай бабулькі, ад гіперактыўнага ўнучка да расчараванага дзядулі. Для Беларусі значыла б гэта столькі, што стала б яна гіперабшчыннай арганізацыяй, падобнай да тае, якая экзістуе ў тэрмітніку. Толькі што тэрмітамі кіруе плодная каралева, што ў пару прымусіла Аляксандра Лукашэнку задумацца і зрачыся ролі пастарэлага труценя. І неадкладна, калі ён усвядоміў сабе вынікі далейшага тэрмітавання беларусаў, абвясціў паўсюднае скарачэнне функцыянераў. Для спраўнага функцыянавання дзяржавы неабходныя так бачныя, як і нябачныя функцыянеры. Аднак, больш тыя другія. Перш за ўсё таму, што без іх пільнай наяўнасці грамадзяне ўлезлі б дзяржаўнай уладзе на галаву. У гэтым месцы трэба паставіць рэзкую мяжу паміж дзяржавай і ўладай. На жаль, кожная ўлада выяўляе схільнасць да атаясамлівання з дзяржавай, а ў крайніх выпадках нават да цалкавітай ідэнтыфікацыі з дзяржавай. Гэта ані дзіўнае, ані асаблівае. Такая натура ўлады і гэта мусіць прымаць пад увагу кожнае грамадства. Асабліва беларускае (...) |