Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.

Ці ўбачым святло?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ад размоў пра канец свету ўжо цягне на ваніты. Адны ствараюць істэрыю і палохаюць страшным апакаліпсісам, рыхтуючы паніку сярод насельніцтва, іншыя лёгкадумна і бясконца іранізуюць пра ўсё гэта, даходзячы да недарэчных і зусім нясмешных жартаў. А трэція досыць рацыянальна сцвярджаюць, што ён — гэты канец свету — ужо наступіў. Духавенства, святары розных канфесій, спасылаючыся на Святое Пісьмо, кажуць пра тое, што нікому гэтага апошняга дня знаць невядома. На тэлевізіі безліч праграм, якія прадстаўляюць розныя версіі гібелі нашай і так шматпакутнай планеты. У кожнага свая праўда і свая логіка. Найменш, аднак, гаворыцца пра асабістую адказнасць кожнага чалавека на гэтай зямлі, пра духоўнае напаўненне і сэнс існасці быцця.

З цывілізацыйнага пункту гледжання напэўна мы сапраўды назіраем канец Старога свету, сапраўднай еўрапейскай культуры. Вось прыклады апошняга часу. У Даніі ў адным са скандынаўскіх гарадкоў мусульмане, якія на мясцовых выбарах набралі большасць галасоў і ўзялі мясцовую ўладу (!), пастанавілі, што на Раство Хрыстова ўсталёўваць калядную ёлку на цэнтральным пляцы не трэба — маўляў, толькі лішнія выдаткі з бюджэту. Хіба гэта не канец свету для Даніі? У Брытаніі хрысціянскай сям’і, якая хацела ўсынавіць дзіця, не дазваляюць гэтага зрабіць на той падставе, што гэтыя прыёмныя бацькі адмаўляюцца падпісаць нейкую бязглуздую дэкларацыю, прыдуманую чыноўнікамі. Паводле яе пры выхаванні сына яны мусяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF