Ніва № 52 (2954), 23 снежня 2012 г.

Юбілейны XV„Дэбют”

Агата АРЛЯНСКАЯ

Завяршыўся чарговы агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 490 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў (47 камплектаў прац, 44 удзельнікаў), ад 2002 г. разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях — І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх школ і дарослыя. У апошнім выпуску прыняло ўдзел 17 творцаў з першай групы і 30 з другой, у тым ліку 18 дэбютантаў; з першай — 11, з другой — 7.

Першы раз прыслала свае літаратурныя спробы гімназістка з Міхалова, у якім аднавілася навучанне беларускай мовы; з Міхалоўскай гміны таксама адзін з вылучаных паэтаў. Дзве асобы прыслалі свае творы з Сямятыччыны (Жэрчычы Нурэцкай гміны і Сямятычы), па адной з Сухавольскай і Дуброўскай гмін Сакольскага павета. Што ні дзіўна, толькі па адным было прадстаўніку Нарваўскай, Чаромхаўскай і Бельскай гмін, прытым таксама адзіны ліцэіст у конкурсе. Пераўзышла ўсіх Нараўчанская гміна, з якой працы — паэтычныя і празатарскія — прыслала аж 20 пражываючых там аўтараў, у тым ліку трох (з ліку чатырох) студэнтаў, што цікавае — не філалогіі, а лясніцтва, ветэрынарыі і еўрапеістыкі. Да віднага поспеху спрычыніліся настаўніцы беларускай мовы ў Комплексе школ у Нараўцы Ліля Тарасевіч і Анна Кандрацюк, якія заахвоцілі сваіх вучняў да пісання на роднай мове, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF