Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Падляшскія stories уразілі Нью-ЙоркРазмова з Алінай Ваўранюк і Барбарай Пякарскай, якія разам з дзесяццю ліцэістамі і гімназістамі ў жніўні 2012 года пабывалі ў Нью-Йорку на турнэ са спектаклем „Падляшскія хронікі”. Ганна Кандрацюк: — А ці хто з вашай групы ўпершыню ляцеў на самалёце? Аліна Ваўранюк: — Здаецца, две асобы, я і Дарка Дажынка... ГК: — Значыць, сам палёт быў звычайным падарожжам. Ці сустракалі вас на лётнішчы ў Нью- Йорку? Барбара Пякарская: — Сапраўды, гэта было вельмі прыемна. На лётнішчы, пакуль прайшлі ўсю працэдуру праверкі пашпартоў і віз, мы застраглі на дзве гадзіны. І пасля, калі выйшлі, нас прывітала кампанія з вялізным бел-чырвона-белым сцягам. Разам з Алай Орса-Рамана, асобай, якая арганізавала нашае турнэ, былі таксама сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. ГК: — У Нью-Йорк вы паехалі са спектаклем „Падляшскія хронікі”. Як склалася вашая праграма, шмат разоў выступалі? АВ: — У першы ўік-энд мы паехалі ў Саўт-Рывер, дзе адбываўся беларускі пікнік і паказалі там „Цацачную краму”. Вельмі мы хваляваліся. Там з’ехала многа маладых людзей, былі эмігранты з Беларусі, таксама з Беласточчыны. Было пакаленне, якое нарадзілася ў Амерыцы, і людзі, якія гаварылі толькі па-англійску. Там адбывалася нешта як фэст, забавы з латарэямі, сустрэчы, таму мы рашылі выступіць з лягчэйшым рэпертуарам. Пасля да мікрафонаў спявалі вядомыя беларускія песні. Публіка цёпла ўспрыняла нашы выступленні. І нам было лягчэй, бо скінулі з сябе трошкі хвалявання (...) |