Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Каля Страблі (2)Аляксандр ВЯРБІЦКІДаведнікі інфармуюць, што двор у Страблі пабудаваў быў Антоніо Кройна, італьянскі доктар караля Жыгімонта І Старога, якога ў „пасагу” прывезла разам са шматлікай світай супляменнікаў каралева Бона. Але ці гэты доктар сапраўды будаваў той двор? Магчыма, што гэта быў непаседа, які — не зважаючы на сваё знатнае паходжанне — не цураўся нейкай фізічнай працы, але і так напэўна будавалі той двор сваімі мазалістымі рукамі мясцовыя мужыкі. А кім жа тыя мужыкі былі, на якой мове яны гаварылі, якога рэлігійнага абраду яны трымаліся? Як ужо было згадвалася, на той час, значыць у першай палове XVI стагоддзя, мужыкі ў недалёкіх Дакторцах, якія найбольш верагодна мазолілі свае рукі пры пабудове страбельскага двара, трымаліся яшчэ ўсходняга абраду, значыць былі праваслаўнымі, бо ж пан Стажынскі загнаў у касцёл іхніх, уніяцкіх ужо, нашчадкаў сама менш два стагоддзі пазней. Магчыма, што пан Стажынскі кіраваўся пры гэтым самымі высакароднымі парывамі, мяркуючы, што толькі ягоны рэлігійны абрад гарантуе будучае прабыванне ў Царстве Нябесным, якога ён, відаць, не адмаўляў і ніжэйшаму саслоўю. Падобным чынам рупліўцы мужыцкай светлай будучыні паўтара стагоддзя пазней заганялі мужыцкія масы ў калгасы. А цяпер крыху зноў пра паноў, бо ж трэба дацаніць іхнюю натугу, каб запісацца на старонках гісторыі: мужыкам — мужыцкае, а панам — панскае. Спадкаемцам Страблі пасля смерці доктара Кройны стала ягоная дачка Барбара, а пасля (...) |