Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Беларускія абрады на сцэнеАляксей МАРОЗXIХ Прэзентацыі абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» праходзілі ў Бельску-Падляшскім, Дубічах-Царкоўных і двойчы ў Беластоку, а іх фінальны выступ адбыўся 25 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры. Можна там было ўбачыць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, якое састаўляе асноўную частку вясковага насельніцтва і нашых фальклорных калектываў. Цікава было таксама паглядзець ігру дзетак і моладзі, якія вяртаюцца да нашых традыцый. У выпадку апошніх, гэта галоўная заслуга іх апекуноў, пасіянатаў тэатральнай дзейнасці, якія хочуць і любяць займацца з маладымі людзьмі. З абрадам «Вясна і лета на Бельшчыне» выступіў тэатральны калектыў «Антракт» Бельскага дома культуры. Дзяўчаты і хлопцы, у галоўным з бельскай «тройкі», спявалі веснавыя і летнія песні, вадзілі карагоды і паказалі фрагменты жніўных абрадаў. Вучні ўдала рэканструявалі абрады, выступаючы ў колішняй святочнай вопратцы. Нашы продкі выходзілі на поле ў знішчанай вопратцы, але ў час веснавых гульняў ці жніўных абрадаў апраналі святочнае адзенне. Вучні на сцэне ГДК заспявалі архаічную рагульку, рэканструяваную на падставе архіўнага запісу зробленага на Бельшчыне і мелодыі рагулькі з Дабрывады. — Мы дапасавалі дабрывадскую мелодыю да слоў архаічнай рагулькі, якую знайшлі ў кніжцы гісторыка Юзэфа Ярашэвіча, ураджэнца Бельска, і атрымалася вельмі цікавая песня. Я думаю, што прыблізна так і гучала яна ў ХІХ стагоддзі, якую спявалі ад Вялікадня (...) |