Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Каляда ў беларусаў-католікаўУршуля ШУБЗДАКаляды, а перш за ўсё Вігілія таго свята, называная беларусамі-католікамі таксама Вілеяй, была самым важным часам, багатым у абрады, якія мелі гарантаваць поспех у гаспадарцы і прыватным жыцці чалавека. Ксёндз Ян Пахадойч, які сам родам з Высокага, што ў гміне Карыцін, прыгадвае таксама важны перадсвяточны перыяд посту ў католікаў — адвент. Людзі на працягу чатырох тыдняў перад Калядамі ўдзельнічаюць у нядзельных імшах, званых раратамі, якія як ніколі пачынаюцца ўжо а сёмай гадзіне. Не цяжка сабе ўявіць, што ў гэтую пару года мароз і цемрадзь не спрыяюць раннім прагулкам. — Добра памятаю тамтыя ранкі. Даўней рараты пачыналіся а шостай гадзіне! — успамінае ксёндз Ян Пахадойч. — А яшчэ трэба было раней прайсці шэсць кіламетраў дарогі з Высокага да найбліжэйшага касцёла. Чалавек змерзлы, стомлены і яшчэ ў касцёле трэба было стаяць. Але гэта застаецца ў памяці. Чатыры рараты, чатыры нядзелі ў тым ліку і чатыры шпацыры настройвалі чалавека. Удзел у раратах лічыўся ў каталікоў-беларусаў, можна сказаць, абавязкам. Найлепш было не прапускаць ніводнай раратняй імшы. Калі ўжо надышоў дзень 24 снежня, таксама не было лёгка. Гэтаму дню спадарожнічалі розныя забароны і наказы, каб будучы год быў ураджайны і багаты ў плады зямлі. Пачынаючы ад самага ранку добра было падняцца з пасцелі рана, каб без праблем уставаць штодзённа цэлы наступны год. Гэтага спосабу да сёння трымаецца Язэп Шубзда са Старой (...) |