Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Наш госпіс прарока ІлліАгата АРЛЯНСКАЯ— Распусціце, калі ласка, гэтую вестку сярод сяброў, — просіць доктар Павел Грабоўскі, старшыня Падляшскага анкалагічнага госпісу ў Новай Волі Міхалоўскай гміны, пераможца прэстыжнага агульнапольскага конкурсу „Грамадскі дзеяч года”, сарганізаванага тыднёвікам „Newsweek Polska”. — Без вас шанцы на тое, каб мы перажылі, драматычна малеюць. Калі мы мелі 4-6 падапечных (хворых пры канцы жыцця ў сваіх дамах), неяк давалі мы сабе рады. Ды цяпер, калі гэтых асоб маем амаль два дзесяткі, а чарговыя чакаюць, каб іх прыняць, нялёгка нам без пастаяннага фінансавання. Я вылічыў, што апека над адным хворым за месяц каштуе каля тысячы злотых. Думаем таксама аб акцыі „усынаві хворага” ўстановамі або больш заможнымі прыватнымі асобамі. Патрэбная ўсялякая дапамога, таму што мусім утрымацца як грамадскі госпіс, насуперак таму, што чыноўнікам Нацыянальнага фонду здароўя „ўсё згодна ў паперах” — а жыццё і статыстыкі паказваюць што іншае, што ў рэальнасці ёсць зусім іначай. „Дзякуючы” НФЗ мусім даваць сабе рады самі, таму арганізуем, збіраем ахвяраванні.... — Грамадскі дзеяч гэта для мяне хтосьці больш, чым асоба, якая дзейнічае для іншых. Гэта таксама асоба якая дзейнічае з іншымі, асоба, якая ўключае іншых да дзеянняў, запальвае іх, матывіруе, створыць групу, нейкую грамадскасць, якая будзе разам дзейнічаць. Я яшчэ вучуся добра гаспадарыць гэтай добрай энергіяй, гэтым запалам, каб нам хапіла яго надоўга, — падвёў сваю перамогу (...) |