Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.

Усход — інтэлігентная спецыялізацыя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Самаўрадавая дыпламатыя — усходні маштаб” — пад такім лозунгам у будынку Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва — палітыкі, самаўрадаўцы, прадстаўнікі ўстаноў ды няўрадавых арганізацый, якія займаюцца культурай, а таксама прадстаўнікі бізнесу размаўлялі аб магчымасці стварэння дакумента, які быў бы ў наступным годзе далучаны да шматгадовай стратэгіі развіцця Падляшскага ваяводства, а вызначаў бы падляшскую спецыялізацыю, якой быў бы напрамак на Усход, асабліва на Беларусь у як найшырэйшым маштабе.

Канферэнцыю сарганізавалі — з інспірацыі Міністэрства замежных спраў — Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства і Фонд „Суседзі без межаў”, які ачольвае Дарыюш Багускі, на пачатку васьмідзесятых дзеяч Незалежнага аб’яднання студэнтаў, арганізатар падпольных друкарняў, пасля дэпутат першага склікання Сейма. Адкрываючы дэбату сказаў ён:

— Мы хацелі б гэтую стратэгію самаўрадавай дыпламатыі распрацаваць так, каб стала яна ў будучым годзе афіцыйным дакументам, які прыме пад увагу ўсе магчымыя ініцыятывы, дасць падставу для функцыянавання разнародным грамадскім ініцыятывам ды прынясе карысць гораду. Сітуацыя, калі аб гэтых справах (супрацоўніцтве з Усходам — М. Х.) размаўляем у Вроцлаве, Любліне ці, вядома, у Варшаве, а не ў Беластоку — непрымальная. Гэта стратэгічны інтарэс Беластока. Штодзённа перад беластоцкімі супермаркетамі стаяць тысячы аўтамашын з беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF