Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.
Функцыянеры абедзвюх краін...Міраслаў ГРЫКАБез функцыянераў, значыць, сторажаў дзяржавы, не можа абысціся ніякая ўлада. Справа ў тым, каб было іх столькі, колькі трэба. Нарыклад, у Польшчы іх удвая больш чым у Беларусі. Ці гэта многа, ці мала? Вулічныя дракі, якія перавальваюцца праз польскія вуліцы, рост дзейнасці нацыяналістычных вандалаў і растучы паказчык паспалітых злачынстваў можа схіліць да думкі, што іх замала. Ці павінны мы пайсці шляхам Беларусі, дзе на кожныя 100 тысяч жыхароў прыпадае 1500 функцыянераў, значыць, у пяць раз больш чым у Польшчы? На думку грамадзян, будучых у жаху ад уявы паліцыйнай дзяржавы, якіх можа адкідваць беларускі прыклад, быў бы гэта непрымальны варыянт. Я поўнасцю згодны з імі. Усё ж, лічу, што не трэба дэманізаваць Беларусі. Папраўдзе папракаецца беларускую дзяржаву ў дыктатарскім ладзе і празмерным апараце прыгнёту, дык аднак паводле стандартаў прынятых у Еўропе, лік функцыянераў не ёсць там значна вышэйшы, чым у дэмакратычнай Польшчы. Дастаткова паглядзець статыстыку. Калі ў Польшчы, у чатыры разы большай па дэмаграфіі ад усходняй суседкі, а ў адну трэць большую ад яе па тэрыторыі, прыпадае 0,0026 функцыянера на гектар краіны, ды ў Беларусі няшмат больш, бо 0,0034. Значыць гэта, што ў кожнай з гэтых краін існуюць неабмежаваныя прасторы свабодныя ад кантролю органаў улады. Інакш гаварыўшы, на аднаго статыстычнага функцыянера прыпадае каля трох гектараў дзяржавы. Ну, не дасца ж такой прасторы ўпільнаваць (...) |