Ніва № 51 (2953), 16 снежня 2012 г.

Юрка КАЛІНА: нашыя людзі ненайгоршыя

Ніва: — У размове з нашай рэдакцыяй у лістападзе 2004 года Ты сказаў, што праца на тэлебачанні дае Табе вялікае задавальненне. Восем гадоў пазней надалей яшчэ адчуваеш такія ж пазітыўныя эмоцыі?

Юрка Каліна: — Гаворачы шчыра, самім тэтебачаннем як установай я крыху стомлены. Гэта не абазначае, што я гультай, ці не хачу працаваць. Проста ўсе палітычна-фінансавыя закалоты вакол гэтага ведамства не настройваюць пазітыўна. Таксама факт, што некалькі апошніх гадоў прыйшлося мне займацца ў большай ступені адміністрацыйна-рэдактарскімі абавязкамі, тут не без значэння. Аднак самым галоўным з’яўляецца тое, што магу надалей рабіць для мяне важныя справы. Значыць, займацца дакументальным кіно.

— Твой фільм «Архімандрыт», які быў завершаны і прадстаўлены гледачам у гэтым годзе, на працягу апошніх месяцаў атрымаў сем важных узнагарод на кінафестывалях у Расеі, Беларусі, Украіне, Славакіі. А Ты асабіста стаў у гэтым годзе лаўрэатам самай прэстыжнай польскай журналісцка-рэпарцёрскай узнагароды «Залаты Мельхіёр» у намінацыі «Інспірацыя года». Тады чарговыя прэміі неўзабаве?

— Праца над гэтым фільмам заняла мне тры гады. Калі канчатковы прадукт атрымаўся станоўчым, трэба было яму зрабіць прафесійную прамоцыю і распаўсюд на міжнародных конкурсах. Тут я дамовіўся са сваім сынам Міхалам, якому веданне інтэрнэту і англійскай мовы дапамагло ў пошуках цікавых і важных кінафестываляў ва ўсім свеце. Сказаў я сыну: «Ты шукай, а калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF