Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Не шкадую і сёння

За гэты час вырасла ўжо новае пакаленне несавецкіх людзей. 8 снежня мінае 21 год ад часу, калі ў Віскулях прайшла сустрэча найвышэйшых кіраўнікоў Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія ад імя сваіх дзяржаў — заснавальніц Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік канстатавалі, што „Савецкі Саюз як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”, і падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Джяржаў. Адным з трох чалавек, якія падпісалі белавежскае пагадненне аб юрыдычным замацаванні распаду СССР быў Станіслаў Шушкевіч. З першым кіраўніком незалежнай Беларусі пра падзеі са снежня 1991 г. размаўляюць Юрка Ляшчынскі і Анна Пятроўская:

Спадар прафесар, скажыце, хто быў ініцыятарам сустрэчы ў Віскулях?

— Ініцыятарамі сустрэчы былі кіраўнікі Беларусі — Кебіч, кіраўнік выканаўчай улады, і я, кіраўнік заканадаўчай улады. Мы хацелі вырашыць адзінае пытанне. Хацелі ўгаварыць расійскае кіраўніцтва пастаўляць нафту і газ без перабояў. У нас не было грошай на зіму, ні магчымасці на крэдыт. Увосень мы сустрэліся на перамовах у Нова-Агарове. Гэта была другая палова кастрычніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF