Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Вяртанне калектыўнага твора

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо восьмы раз прадстаўнікі свету падляшскай культуры размаўлялі аб гэтай галіне жыцця ў рамках сімпозіума „Варта спытацца пра культуру”. У чарговы раз дыскусія вялася ў маляўнічым дворыку Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе непадалёк Сейнаў — у Міжнародным цэнтры дыялогу. У гэты раз сустрэча была падрыхтавана пад лозунгам „Новыя формы калектыўнага твора ў культуры. Су-стваранне, дзейнічанне, існаванне”. Адбылася яна з патрэбы размовы і садзейнічання ў абшары спраў найважнейшых для падляшскага рэгіёна ў шырока разуметым культурным маштабе ды найбліжэйшага яго суседства — Усходняй Польшчы і яе суседзяў.

Сёлета інспірацыяй для гэтага дыскусійнага форуму была вераснёвая ініцыятыва дырэктаркі Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі Агнешкі Карыткоўскай-Мазур — „Wspóltura”, згодна з якой вядуцца пошукі магчымасці інтэграцыі мастацкіх асяроддзяў Падляшша і будаванне супольнай платформы дзеянняў творцаў культуры і агранізатараў культуранага жыцця (мы пісалі аб гэтай ідэі зараз пасля яе зацвярджэння). Першапачаткова далучэнне да гэтай формы супрацоўнцітва і дзеяння заявіла дваццаць адна арганізацыя і ўстанова займаючаяся культурай, сядзібы якіх галоўным чынам змяшчаюцца ў Беластоку, хаця не толькі там, з дзейнасцю выпраменьваючайся таксама па за падляшскую сталіцу. Супрацоўнічаюць з ёю м.інш. „Ніва”, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Музей малой айчыны ў Студзіводах (спісак удзельнікаў надалей адкрыты). У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF