Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Выступілі з беларускім словам і нашымі песнямі

Аляксей МАРОЗ

Настаўнік беларускай мовы ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і заадно намеснік старшыні аб’яднання «Музей і асяродак беларускай культуры» Ян Карчэўскі з’яўляецца галоўным арганізатарам двух мерапрыемстваў, у якіх актыўна прымаюць удзел дзеткі і моладзь Гайнаўскага павета. Першае — Конкурс расказчыкаў «Беларуская гавэнда», ладзіцца ўжо ў белліцэі звыш дзесяці гадоў, а другое — «Мастацкія сустрэчы школьнікаў», арганізуюцца з дапамогай белмузея ўжо дзевяты раз. Можна сказаць, што задума, каб праз беларускае слова і нашыя песні заахвочваць дзетак да адукацыі на роднай мове і да творчай актыўнасці, спраўдзілася, бо пасля частка гэтых вучняў паступае ў Гайнаўскі белліцэй і наведвае выстаўкі ў белмузеі. Выступленні вучняў на беларускай мове паказваюцца па тэлебачанні, транслююцца па радыё і апісваюцца ў прэсе. Такім чынам ініцыятывы накіраваныя да школьнікаў становяцца вядомымі шырокаму колу нашага грамадства. Бацькі бачаць дэкламацыю, спевы і тэатральныя выступы з беларускім словам і гэта дапамагае ім вырашыць ці пасылаць сваіх дзетак на ўрокі беларускай мовы.

На ІХ Мастацкія сустрэчы школьнікаў, што 18 лістапада ўдала прайшлі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыбылі таксама журналісты тэлебачання, радыё і прэсы. Прыйшлі ў кіназалу белмузея сямейнікі юных самадзейнікаў і гайнавяне, зацікаўленыя актыўнасцю дзетак і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF