Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Заступнік ранняга папярэджання

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беласток гэта імпазанта развіваючыйся горад, але мае ён праблему з адкрыццём на культурную разнастайнасць. Недастаткова яе праяўляе. Мае скарб, а быццам бы яго сароміцца. Гэта павінем быць гонар гэтага горада, які прыцягвае таксама да яго па іншых розных прыкметах, — так сказала ў час сустрэчы з беластачанамі Заступніца грамадзянскіх правоў (ЗГП, омбудсмен) прафесар Ірэна Ліповіч. — Цяпер не дастаткова талерантнасці — патрэбнае адабрэнне.

На працягу двух дзён у падляшскай сталіцы адбыўся шэраг сустрэч, у тым ліку са студэнтамі юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку, прадстаўнікамі сілавых структур і няўрадавымі арганізацыямі. Без аб’явы наведала таксама асяродак для іншаземцаў падляшскай Памежнай аховы, ну і, вядома, прымала індывідуальных наведвальнікаў.

Пры канцы візіту (28-29 лістапада) спадарыня омбудсмен падвяла яго ў час кароткай прэс-канферэнцыі:

— З жыхарамі я размаўляла аб тым, што іх найбольш турбуе: аб праблеме беспрацоўя, прытым ва ўсім ваяводстве, а таксама аб праблеме з пабудовай сацыяльнага жылля. Сітуацыя, у якой чакае яго дзве з паловай тысячы асоб, а ў год здаецца ў карыстанне толькі пяцьсот кватэр, павялічвае грамадскія напружанні. Важнай таксама з’яўляецца праблема кампенсацый за ўчасткі пад новыя інвестыцыі.

Спасылаючыся на шматкультурнасць Беластока і адбываючыеся ў ім ды ў рэгіёне акты на нацыяналістычнай, расісцкай і ксенафобнай глебе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF