Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Сямятыцкае свята царкоўных песнапенняў

Іаанна ЧАБАН

Немагчыма было знайсці нейкае свабоднае месца ў немялой сямятыцкай Уваскрэсенскай царкве суботнім, лістападавым вечарам. Якраз там праводзілася другая частка канцэртаў у рамках ІХ Сямятыцкага агляду рэлігійнай і паралітургічнай песні. Трохдзённае музычнае мерапрыемства пачалося ў пятніцу, 16 лістапада, прыцягваючы шматлікіх паклоннікаў царкоўнага спеву, у асноўным з Сямятыч і наваколля.

Сярод іх можна было заўважыць не толькі святароў, бабуль і дзядуляў, але таксама многа моладзі школьнага ўзросту. Усе з нецярпеннем чакалі ўрачыстага адкрыцця канцэртнай вечарыны. Першым голас узяў настаяцель храма а. Васіль Літвінюк. Адзначыў ён, што незвычайны фестываль адбываецца па бласлаўленні мітрапаліта Савы. Усім выканаўцам пажадаў Божага бласлаўлення, цярплівасці, стойкасці і поспеху. Словы асаблівай падзякі скіраваў да кіраўніка Дэканальнага інстытута праваслаўнай культуры ў Сямятычах а. Славаміра Хвойкі. Менавіта а. Славамір з’яўляецца „целам і душою” сямятыцкага агляду. Дзякуючы яго шматгадоваму вопыту, арганізацыйнаму таленту, а перш за ўсё асабліваму падыходу да кожнага чалавека гэтае мерапрыемства з году ў год паспяхова развіваецца і распаўсюджваецца. Айцец Славамір прызнаўся, што сямятыцкі рэлігійны агляд вядомы ўжо не толькі ў павеце і Падляшскім ваяводстве, але і па за яго межамі. Паводле яго меркавання, поспех не быў бы магчымы без падтрымкі добразычлівых людзей. Сёлетні выпуск фестывалю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF