Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.
30 гадоў з беларускай песняйАляксей МАРОЗХаця калектыў «Рэха пушчы» Гайнаўскага дома культуры сваю ўласную назву атрымаў толькі пяць гадоў таму, дзейнічае ўжо 30 гадоў. Узнік ён у 1982 годзе пры Гайнаўскім белліцэі, а інцыятарам яго заснавання быў гарадскі гурток Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Калі калектыў стаў праводзіць рэпетыцыі ў доме культуры, атрымаў назву Беларускі калектыў песні Гайнаўскага дома культуры. У яго рэпертуары былі перш за ўсё беларускія песні, але спевакі патрапілі заспяваць на польскай, расійскай і ўкраінскай мовах. Выступалі таксама з мясцовымі песнямі, запісанымі ад жыхароў Гайнаўшчыны. Зараз цяжка высветліць, калі гайнаўскі хор, ці калектыў, як яго зноў сталі называць, згубіў у афіцыйнай назве слова „беларускі”, але гэта не адбылося апошнім часам. Аднак лічыцца ён беларускім перш за ўсё з за рэпертуару, які выконвае. Мяняліся музычныя кіраўнікі, але гайнаўскі хор не губляў высокага мастацкага ўзроўню. Часта перамагаў на фестывалі «Беларуская песня», дзе была добрая нагода параўнаць яго музычныя магчымасці з узроўнем іншых беларускіх калектываў. Гайнаўскі хор часта выступаў на беларускіх фэстах і шматлікіх мерапрыемствах. Хаця так, як і іншыя нашыя гурты, гайнаўскі калектыў змагаўся з цяжкасцямі, то ўдавалася яму пераадолець складанасці, прыцягнуць малодшых спевакоў і павышаць мастацкі ўзровень. — Калі мы стваралі беларускі хор, мелі намер узмоцніць нацыянальную свядомасць нашых беларусаў, стрымліваць (...) |