Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.
Pokłosie слоўМіраслаў ГРЫКА„Pokłosie” Уладыслава Пасікоўскага яшчэ не зусім разгасцявалася ў польскіх кінатэатрах, а ўжо выклікала эмоцыі, кранаючыя нават калектыўнай істэрыкі. Ну, можа яшчэ не калектыўнай, ды, здаецца, камусь залежыць на тым, каб разважную дыскусію аб польскіх прывідах замяніць вулічнай шарпанінай і паспалітай дракай. Папраўдзе фільм да гэтага часу агледзела каля 200 тысяч гледачоў, значыць, прапарцыянальна мінімальная частка палякаў, але гэта яны надаюць тон гэтай чарговай польска-польскай сварцы. Пішу сварцы, бо ж у гэтым шызафрэнічным раздваенні, якое ад вякоў мучыць Рэч Паспалітую — а то пагружаную ў глыбіні ўпадку, а то пабуджаную надзеяй імперскага ўваскрашэння — у якой да сёння раздзіранне адзення служыць агрументам, грубы мардабой рацыяй, вета раз’юшаных істцоў станаўленнем закону, аб публічным і сумленным дыскурсе не можа быць гаворкі. Ды фільм гэта толькі фільм. Калі Пасікоўскі мінуўся з праўдай, дык прынамсі не гістарычнай. Можа што толькі той, апісанай паэтыкай патрыятызму Бэлзы, які стыгматызуе палякаў ад ХІХ ст. „krwią i blizną”, бездзяржаўным геройствам у імя энігматычнага духу народа, пафасам над законам, словам над пачынам. І пэўна з за таго той скандал. Фільм Пасікоўскага дэміфалагізуе вось паэтычную польскасць, польскасць таемную. Ён яе агольвае да касцянога мозгу негеройскай чалавечнасці, якая рашаецца на высакароднасць і альтруізм у экстрэмальных сіутацыях, ды ў такіх самых акалічнасцях паказвае сваю другую, заслоненую (...) |