Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

„Ашчаднасць — норма жыцця”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні ўся Беларусь даведалася пад якім дэвізам ёй загадана жыць увесь наступны год. Правадырскім указам 2013 год абвешчаны годам ашчаднасці і эканоміі. Зацягваць пасы тужэй не раз заклікалі і раней, але цяпер іх давядзецца запяць на цэлы год. Есці беларусам то сапраўды варта меней — асабліва бульбы. Тым больш, што некаторыя навукоўцы сцвярджаюць — гэты караняплод прытупляе мысленне і кемлівасць. Хоць думаць насельнікам беларускай зямлі асабліва не трэба — за іх парупіцца клапатлівая, сацыяльна арыентаваная дзяржава.

Тэматычныя гады абвяшчаліся і раней. Адзін з іх быў „годам зямлі”. У той год улады актыўна ачышчалі яе — маці-карміцельку — найперш ад дрэў. Раз год зямлі — значыць зямля мусіць быць чыстай. Абапал многіх дарог Гарадзеншчыны зараз сапраўдная пустыня. Затое значна выраслі пасяўныя „плашчадзя”, павялічыліся „машчнасця” і ўвогуле пяцігодку ёсць шанцы скончыць як у слаўныя савецкія часы ў чатыры гады. Праўда, калі гэтыя пяцігодкі пачынаюцца і калі канчаюцца ніхто не ведае — палітычна-гаспадарчая арыфметыка — навука няпростая. Галоўнае — вера ў светлую будучыню, а яна, як казалі раней, не за гарамі. Яна не за лясамі і не за марамі-акіянамі. Яна на ўсход за Магілёвам і Гомелем. Як пушчу канчаткова злучым з борам — то мёд да нас пальецца морам. А газ ужо плыве бурлівай ракой. Зусім нядаўна прыязджаў у Беларусь кіраўнік „Газпрама” Аляксей Мілер. Але ён хіба не разумее нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF