Ніва № 50 (2952), 09 снежня 2012 г.

Тут найважнейшы праваслаўны дух

Ганна КАНДРАЦЮК

Мы пасылаем сюды дзяцей, бо верым што гэта найлепшае месца для будавання рэлігійнай і нацыянальнай тоеснасці, — кажа Аляксей Кардзюкевіч, старшыня бацькоўскага камітэта Непублічнай школы імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку.

— Я думаю, што тут прадаўжэнне таго, што ў нашай хаце: адзін дух і адно асяроддзе. Нам залежыць, каб дачка глыбока ўрасла каранямі ў сваю культуру, веру. Важна, што ходзіць на ўрокі беларускай мовы і што гэта для яе нармальна, — адзначае архітэктар Тацяна Місіюк. Мая субяседніца задаволеная ўзроўнем навучання і працы настаўнікаў: — І важна, што мы, бацькі, маем уплыў на жыццё школы, — дадае.

* * *

24 лістапада школа, вядомая ў асяроддзі як праваслаўная, адзначыла сваё пяцігоддзе. У сядзібе, што па вуліцы Варынскага 30, з’явіліся вучні, настаўнікі, бацькі, духавенства, прадстаўнікі ўлад горада (Адам Палінскі, Славамір Назарук, Войцех Яновіч, Ежы Кішкель), дыпламаты РБ і Аўстрыі, прадстаўнікі нацыянальных меншасцей (Ян Сычэўскі). Юбілей пачаўся з малебна на старажытнацаркоўнаславянскай мове, каб належным чынам ацаніць спадчыну святых патронаў.

— Пяць гадоў гэта нямнога, аднак калі ўважна прыгледзецца гэта вельмі цяжкі, поўны натугі час і праца многіх людзей. Хай Гасподзь Бог ім аддзячыць, — на пачатку слова ўзяў супрасльскі епіскап Грыгорый. Яго праасвяшчэнства звярнуў увагу на ролю малітвы ў сучасным свеце:

— Малітва гэта аснова. Дзякуючы ёй душа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF