Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.

Па сямейнай традыцыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб перспектывах змагання з кантрабандай, асабліва цыгарэт без польскіх акцызных знакаў або без акцызы ўвогуле размаўлялі ў час канферэнцыі „Змаганне з кантрабандай — розныя перспектывы, супольная мэта” на юрыдычным факультэце Універсітэта ў Беластоку прадстаўнікі мытнай службы і навукоўцы ў большасці з гэтай вучэльні. Абмяркоўвалі таксама прычыны і цяперашні маштаб гэтай з’явы. Дайшлі да вываду, што, вядома, у аснове нелегальнага кантрабандысцкага промыслу ляжыць беднасць, а затым попыт на таннейшыя тавары, але таксама і... сямейныя традыцыі.

Згодна з інфармацыяй Евы Семеняка, эксперта Мытнай палаты ў Беластоку, колькасць перахопленых на тэрыторыі Падляшша цыгарэт з кантрабанды сёлета ўжо большая чым за цэлы мінулы год. Да верасня сарвана была нелегальная кантрабанда каля 98 мільёнаў штук гэтых тытунёвых вырабаў коштам у амаль 49 мільёнаў злотых. У час найбольшага сёлетнагя правалу спынілі кантрабанду 600 тысяч пачкаў цыгарэт, непазначаных ніякай бандэроллю, вартых каля 6 мільёнаў злотых. Мытнікі дасюль знаходзілі цыгарэты ў самых розных месцах, нават у торце, тэлевізары, кніжцы. Апрача кантрабанды цыгарэт і алкагольных вырабаў падляшскія мытнікі спынялі галоўным чынам лякарствы, падробленыя тавары, помнікі, у тым ліку шмат ікон, экзатычных жывёл. Адным з найбольшых выяўленняў у гісторыі мытнай службы было спыненне падляшскімі функцыянерамі 230 тысяч штук купюр з Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кубы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF