Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.
Польска-беларускія музейныя сустрэчыАляксей МАРОЗПольска-беларускія музейныя сустрэчы, якія з 16 па 19 лістапада адбыліся галоўным чынам у Бельску-Падляшскім, былі добрым прыкладам трансгранічнага супрацоўніцтва паміж культурнымі ўстановамі Польшчы і Беларусі. Іх арганізатары і ўдзельнікі лічаць патрэбным, а нават неабходным, прадаўжаць такое супрацоўніцтва, паколькі Падляшша і Гродзеншчына ў мінулым знаходзіліся ў тых самых дзяржавах і на абодвух тэрыторыях захавалася многа падобных артэфактаў. Прадугледжваецца выкарыстанне вопыту замежных сяброў у музейнай адукацыі і лепшым даследаванні мінулага абодвух рэгіёнаў. Галоўным арганізатарам праекта быў Падляшскі музей у Беластоку, а музейныя сустрэчы адбыліся ў яго філіяле — Музеі ў Бельску-Падляшскім. Суарганізатарам мерапрыемства быў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, які ўжо раней наладзіў супрацоўніцтва з беластоцкім музеем і яго філіялам у Бельску-Падляшскім. Працаўнікі ГДГАМ наведалі таксама Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. — Ідэя наладзіць супрацоўніцтва паміж музейнікамі Падляшша і Гродзеншчыны ўзнікла два гады таму, калі мы ладзілі праект «Марыся і мама ідуць у музей». Тады на спатканне прыехала двух музейнікаў з Гродна і мы рашыліся наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва паміж нашымі музеямі. У Гродне мы пазнаёміліся з дырэктарам ГДГАМ Юрыем Кітуркам і абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва. На арганізаванне сённяшніх музейных сустрэч, у якіх прымаюць (...) |