Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.

Паспяховае дзесяцігоддзе

Іаанна ЧАБАН

У 1900 годзе на ўскраіне Крынак, пры галоўнай шашы ў Гародню, паставілі новую дзяржаўную лячэбніцу, падрад на пабудову якой узяў гродзенскі мешчанін Навух Ёселевіч Рудэнраўт. Такую інфармацыю можна знайсці у кніжцы гарадзенскага гісторыка Віталя Карнялюка „Крынкі ў 1795-1918 гг.”. Раней у згаданым месцы знаходзіўся царскі шпіталь, які ў 1902-1904 гадах называлі сейміковым. У пазнейшым часе стаў ён раённым, паступова пераходзячы ў аддзяленне для ўнутрана і зацяжна хворых. Шпітальныя, у большасці драўляныя, царскія будынкі па сёння ўпрыгожваюць мясцовы ландшафт, з’яўляючыся нямым сведкам гісторыі мястэчка. Аддаленай на 900 метраў ад мяжы з Беларуссю крынскай медыцынскай установе пастаянна пагражала ліквідацыя. Усё ж такі заўсёды знаходзіліся адданыя гэтай важнай справе медыкі, якія не дапускалі да трагічнага завяршэння. Апошнія цёмныя хмары павіслі над векавым шпіталем напрыканцы ХХ стагоддзя. Тады ўсе дзяржаўныя ўстановы медыцынскай апекі падвяргаліся сур’ёзным рэформам, часта не пераносячы выпрабаванняў лёсу. Крынскай лячэбніцы яшчэ раз пашанцавала. Дзякуючы, між іншым, намаганням адданай працаўніцы гэтага шпіталя Крыстыне Каралькевіч згаданы асяродак як адзін з першых у ваяводстве і Польшчы ператварылі ва ўстанову апякунскай медыцыны. Спадарыня Крыстына асабіста вяла адказныя, рэарганізацыйныя работы, рыхтуючыся да іх на спецыяльных менеджарскіх курсах у розных гарадах Польшчы. Пачаткам новага жыцця крынскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF