Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.

Адышоў шчыры беларус і добры чалавек

Юрка ТРАЧУК

У 2003 г. на Кафедры рускай філалогіі Інстытута неафілалогіі сённяшняга Прыродна-гуманітарнага ўніверсітэта ў Седльцах пазнаёміўся я з Міколам Мішчанчуком, які прадставіўся мне як прафесар. Зразу адчулася нешта сімпатычнае ў гэтым чалавеку, хоць і падкрэсліў ён сваю вучонасць. Неўзабаве загаварылі мы паміж сабою па-беларуску. Прафесар, прозвішча якога мне было вядомае раней, а нават у маёй прыватнай бібліятэцы зберагалася адна з ягоных кніжак, выявіўся не толькі выдатным знаўцам рускай, але і беларускай літаратуры. Зразу паміж намі завязаліся нейкія блізкія суадносіны і сяброўства. Прафесар стаў своеасаблівым добрым духам тадышняй Падляшскай акадэміі і, мабыць, адным з найбольш любімых яе вучоных. Як не толькі выдатны крытык і літаратуразнавец, але і паэт, уносіў ён у Інстытут своеасаблівы дух паэзіі. Прыемна было з ім гутарыць і сустракацца.

Прафесар быў добразычліўцам і таму зразу выклікаў да сябе прыхільнасць. На жаль, я коратка ў той час працаваў пазаштатным навуковым працаўніком Падляшскай акадэміі, усяго два гады. Вярнуўся сюды толькі ў 2008 г. Таму гэтых нашых сустрэч не было зашмат, хоць сустракаліся мы ў той час і ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Аляксандра Пушкіна, у якім я працаваў адзін семестр гэтаксама пазаштатным навуковым супрацоўнікам у 2004 г. Прафесар, сустракаючы мяне на калідоры, гэтаксама называў мяне прафесарам (у той час лічыўся я запрошаным прафесарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF