Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.

15 гадоў з «Антрактам»

Аляксей МАРОЗ

15 гадоў у жыцці чалавека і яго прафесійнай працы гэта нядоўгі перыяд, але праз гэты час можна многа добрага зрабіць у карысць высакароднай справы. Калі 15 гадоў таму Альжбета Фіёнік паступіла на працу ў Бельскі дом культуры на пасаду інструктара па тэатральнай дзейнасці, узнікла задума заснаваць тэатральны калектыў. Новая працаўніца гэтую задуму здзейсніла. Многа працы выканала яна дзеля поспехаў, якіх за паўтара дзесятка гадоў дабіўся тэатральны калектыў «Антракт». Праз бельскі тэатральны калектыў правінулася каля 150 асоб. Мяняліся яны, бо калі школьнікі станавіліся студэнтамі, іх месца займалі новыя вучні. Найменшыя дзеткі выступалі з кароценькімі пастаноўкамі, старэйшыя вучні рыхтавалі больш сур’ёзныя прадстаўленні. Цэлы час у рэпертуары «Антракта» беларускія абрады, песні і танцы.

На святкаванне 15-годдзя дзейнасці тэатральнага калектыву «Антракт», якое адбылося 19 лістапада ў Бельскім доме культуры ў час цыклічнага мерапрыемства «Тэатральныя запусты», апрача цяперашніх яго членаў, у дом культуры прыйшлі таксама маладыя людзі, якія ў мінулым выступалі ў бельскім тэатральным калектыве, сямейнікі вучняў заангажаваных у тэатральную дзейнасць і бяльшчане, якім цікава было паглядзець юбілейны выступ. Прыбылі таксама дырэктар БДК Сяргей Лукашук (пісаў я раней, што з пачаткам лістапада выходзіць ён на пенсію, але бельскія ўлады запрапанавалі яму выконваць абавязкі дырэктара да канца гэтага года), радны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF