Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.
У Беларусі ўсё о’кей!Міраслаў ГРЫКАЧалавечы розум незвычайна творчы. З нічога патрапіць зрабіць штосьці. Найбольш выразна паказвае гэта асоба нейкага А., з якім я меў калісьці няшчасце працаваь. А. гэта эгацэнтрычны манюка або абманлівы эгацэнтрык. Дарэчы, усё роўна з якога боку на яго глядзець, вынік заўжды такі самы. Цьфу! Незалежна ад таго, што А. ужо даўно перакрочыў сваю „ценявую рысу”, надалей займае яго ўласная краса. Хто ведае, дарэчы, можа таму, што дабіваецца да пяцідзесяці, безупынна сузірае свой твар і ўсю фігуру — у прынагодных люстрах: у адлюстраванні ў крамнай шыбы, паліраванай бляхі, у цяні пакладзеным на сцяне дома сонцам; не расстаецца таксама з малым люстэрачкам, якое хавае ва ўнутранай кішэньцы летніка. Гэтая нарцыстычная рыса тут маргінальная, тым не менш шмат кажа пра самога А. А. вырабляе падман амаль аўтаматычна. Узнікае ён у яго дзесьці на абмежках яго індывідуальнасці, у дзічы нейронаў, у вестэрнавай канвенцыі разбуяных эмоцый і раз’яраных комплексаў, дзе адзіным правам з’яўляецца шэрыф — раздзьмутае, хварабліва раздзьмутае эга А. — не меншы махляр, чым уся рэшта характаралагічнай чэрні, на якую складваецца ўся яго індывідуальнасць: хітрасць родам з падляшскай вёскі, стараславянская завіснасць, культурнае невуцтва непаліраванае нават вышэйшай адукацыяй, прасцяцкая дурнота і ўпартая жывучасць паспалітага пырніку. І можа таму паспалітага, што пазначанага генетычнай, проста неўтаймаванай жывучасцю. Падманы і (...) |