Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.
Зямля і воляВіктар САЗОНАЎ„Зямля не зменіць і не здрадзіць, /Зямля паможа і дарадзіць, /Зямля дасць волі, дасць і сілы, /Зямля паслужыць да магілы, /Зямля дзяцей тваіх не кіне, /Зямля — аснова ўсёй айчыне”. Так, у паэме „Новая зямля”, развагамі Міхала апісаў прагу беларуса да сваёй зямелькі беларускі пясняр Якуб Колас. Ён — патрыёт сваёй радзімы і чалавек, які добра ведаў не толькі яе гісторыю, але і штодзённы быт беларуса, заўсёды акцэнтаваў увагу на пытанні роднай зямелькі. Ды не толькі ён, але і кожны патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. Спрадвеку, у кожнай краіне вельмі ўважліва ставіліся да пытання прыватнай уласнасці на зямлю. Прыкладам, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, які дзейнічаў да ХІХ стагоддзя, забараняў продаж нашай зямлі іншаземцам. Людзі з дзяржаўным мысленнем, якія тады пісалі законы, добра разумелі, якое вялікае значэнне мае для ўзмацнення дзяржавы і яе незалежнасці пытанне ўласнасці на зямлю. І, зразумела, аддавалі права набываць, валодаць, распараджацца і карыстацца зямлёй толькі жыхарам сваёй краіны. Права прадаваць зямлю ўласнікі таксама мелі, але маглі прадаць яе толькі сваім землякам. Рабілі так не толькі беларусы. Рабілі так усе, хто думаў пра будучыню сваёй краіны, пра нашчадкаў, пра росквіт у будучых часах тых ідэй і каштоўнасцей, якім прысвячалася жыццё патрыёта. І калі ў іншых сферах, дзеля дасягнення нейкага кампрамісу дазвалялася маніпуляваць паняткамі, то ў пытаннях з зямлёй жарты не прыжываліся. (...) |