Ніва № 49 (2951), 02 снежня 2012 г.
З няпраўдай у вяках вядуць паэты... бойСяргей ЧЫГРЫН25 жніўня беларускаму паэту, драматургу, перакладчыку Петрусю Макалю з Крушынянаў споўнілася б 80 гадоў. Прыгадваючы паэта, успомнілася мне позняя восень 1980 года, калі я, студэнт-першакурснік Белдзяржуніверсітэта, неяк асмеліўся занесці падборку вершаў у рэдакцыю часопіса „Маладосць”. Дужа мне хацелася хоць адзін раз надрукавацца ў папулярным тады выданні. У аддзеле паэзіі і прозы, у маленькім пакойчыку, сядзелі Уладзімір Дамашэвіч і Пятрусь Макаль. Я ўпершыню ўбачыў пісьменнікаў, кнігі якіх чытаў раней. Яны сустрэлі мяне даволі шчыра і адразу запыталі, адкуль я родам. — Са Слоніма, — адказаў я. — А-а, наш заходнік! — усміхнуліся пісьменнікі. Пятрусь Макаль узяў мае вершы, уважліва прачытаў, выбраў некалькі лепшых і адразу сказаў, у якім нумары „Маладосці” яны будуць апублікаваны. Я развітаўся, але неяк не верылася, што вершы з’явяцца ў часопісе. Прайшло некалькі месяцаў — і сапраўды, першая падборка маіх вершаў з’явілася ў „Маладосці”. З’явілася менавіта тады, калі сказаў Пятрусь Міхайлавіч. Ён не падмануў. Пятрусь Макаль нарадзіўся 25 жніўня 1932 года ў вёсцы Крушыняны на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. Бацькі Міхаіл і Людміла Макалі мелі кавалак зямлі. Але пасля 1939 года, калі прыйшлі саветы, бацька перайшоў працаваць фінагентам у Крушынянскі сельсавет, бо прыватную зямлю ў яго забралі. Праз пяць гадоў Міхаіл Макаль з сям’ёй пераязджае ў (...) |