Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Ратуйма Украіну, хлопцы! (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

На развітанне з Драгобычам нашая тройца рашы ла яшчэ раз прагуляцца па літаратурнай „вуліцы Кракадзілаў”, дзе адвячоркам мы доўга кружылі ў пошуках утульнай гасцініцы. Вуліца родам з „Цынамонавых крамніц”, прыдуманая Брунанам Шульцам, сёння ўспрымаецца як сінонім разбуханага багацця, дзікага кічу і прэтэнцыёзнай паказухі.

Мастацкі вобраз узнік пад уплывам драгобыцкага квартала новых багацеяў, які літаральна вырас на вачах пісьменніка. Усё дзякуючы залежам нафты, знойдзенай напрыканцы ХІХ ст. Адкрыццё спрычынілася да гаспадарчага буму і эйфарыі, якая, здавалася, адменіць лёс. Захоплены Ігнацы Лукасевіч, вынаходнік газавай лямпы, пісаў: Неўзабаве дарогі Галіччыны будуць выбіты не брукам, а чырвонымі гульдэнамі. У прыкарпацкую глыбінку цягнулі новыя заваёўнікі свету — інвестары з Амерыкі, Еўропы, Расіі... Краявід змяніўся да непазнавальнасці, усюды тырчалі вежы і вышкі для дабычы чорнага золата. У самім Драгобычы дзейнічала аж пяць нафтавых суполак (у адной з іх працаваў брат Брунана Шульца). Залаты сон не трываў доўга. Ужо ў трыццатыя гады сусветны капітал пачаў з’язджаць з Драгобыча. Надзея на багацце развеялася як дым, залежы нафты канчаліся...

Дамы нафтавых алігархаў засталіся па наш дзень, каб самі сабой напамінаць пра шчаслівы момант у жыцці горада, у які няпроста паверыць. Стары свет стаяў на зямлі, але ў ментальным плане ён быў затаптаны, заглушаны, зашмараваны ардынарнай фарбай....

* (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF