Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

З Кузніцкага прыхода

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Набліжаючымся да Кузніцы з паўночнага ці паўночна-заходняга напрамку найперш паказваецца з за лагодных бугаркоў тамашняя беласценная мураваная царква, пакрытая чырвонай бляхай. Узведзена яна была ў 1947 годзе; раней на тым месцы стаялі цэрквы драўляныя. Найранейшыя весткі пра царкву ў Кузніцы паходзяць з паловы XVI стагоддзя; з пачаткам наступнага стагоддзя тамашні прыход прымае пастановы Брэсцкай царкоўнай уніі. У 1772 годзе ўзводзіцца ў Кузніцы новая царква, якую ў 1911 годзе падмяняе чарговая. У выніку ваенных дзеянняў гэтая царква згарае ў 1944 годзе. На яе месцы кузніцкія прыхаджане ўзводзяць зараз новы драўляны храм, які таксама згарае два гады пазней.

Летапісцы прыходаў пішуць галоўным чынам пра цэрквы, пра плябаніі не заўсёды, а ўжо бадай мала калі пра жыццё сямейнікаў духавенства, асабліва наймалодшых: як яны раслі, з кім гулялі, як у шырэйшым сэнсе праводзілі час. Таму пра такія эпізоды трэба толькі дадумвацца. А важныя яны, бо з гэтага асяроддзя выйшла шмат значных фігур не толькі царкоўнага жыцця. У мяне асаблівая цікавасць да кузніцкіх 1830-х гадоў, бо ж тады там узрастаў Міхаіл Каяловіч, які лічыцца асноўным пачынальнікам таго напрамку грамадска-палітычнай думкі, які атрымаў назву заходнерусізму.

Парохам Кузніцкага прыхода ў 1828-1840 гадах быў Іосіф Каяловіч, выпускнік духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе ягоным аднакурснікам быў пазнейшы віленскі мітрапаліт Іосіф Сямашка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF